Кніга ліпеня
Свае казкі Ясенія Сцяпанава стварае пад уражаннем яркіх падзей. Творчасць для яе — гэта здольнасць сузіраць навакольны свет са здзіўленнем і глыбокай пашанай, што вядзе да гармоніі і высокай якасці жыцця.

Сцяпанава, Я. Купалінка : казкі, быліна / Я. Сцяпанава ; маст. В. П. Славук. – Мінск : Мастацкая лiтаратура, 2010. – 79 с.
Аб кнізе

Аўтар: Ясенія Сцяпанава
Мастак: Валерый Пятровіч Славук
Жанр: казкі, быліна
Выдавецтва: Мастацкая літаратура
Год выдання: 2010
Рэкамендацыйны ўзрост: 6+
Аб чым кніга?
Казкі і быліна казачніцы Ясеніі Сцяпанавай на беларускай і рускай мовах з’явіліся на свет пасля святкавання Купалля ў вёсцы. Кніга прысвечана святу і цудам, што здараюцца ў гэтую чароўную ноч.

У гэтай кнізе вы прачытаеце:
Казка “Купалінка”

“Добрая рэчка ў сэрцы кожнага чалавека бярэ пачатак. На Купалле ў поўдзень, калі сонца ў самым зеніце, зайдзі ў ваду па калена, паглядзіся ў яе, а калі ўбачыш сваё аблічча, скажы тры словы: “Вада, сонца, душа”. Прачытай малітву і акуніся ў ваду з галавой”

Казка “Берагіня”

“Васільковая кветачка стала сімвалам незвычайнага шчасця, а бусел – сімвалам любові і вернасці”


Быліна “Іван”

“…А ўнукам быліну распавядае пра змаганне рашучае, пераможнае, пра лебедзя і бусла, пра чыстае неба, пра сонца яснае, пра каханне нечаканае”
