Вы просматриваете: Главная > Наши новости > Творцы кніжнага слова (Дзень беларускага пісьменства)

Творцы кніжнага слова (Дзень беларускага пісьменства)

Штогод у першую нядзелю верасня ў Беларусі ладзіцца Дзень беларускага пісьменства – урачыстасць у гонар знакамітых асветнікаў, дзяржаўных і рэлігійных дзеячаў, якія заклалі падмурак беларускай адукацыі і пісьменства. Супрацоўнікі філіяла “Лідская гарадская дзіцячая бібліятэка” ладзяць разнастайныя мерапрыемствы, прысвечаныя развіццю беларускага пісьменства і друку, знаёмяць з творамі класікаў і сучасных беларускіх аўтараў, творамі пісьменнікаў-землякоў, з навуковымі, энцыклапедычнымі, даведкавымі і мастацікімі выданнямі па гісторыі і культуры Беларусі.

Так, да ўвагі чытачоў быў арганізаваны адкрыты прагляд літаратуры “Словы пісьменнікаў – скарб народа”, прысвечаны песнярам беларускай зямлі – Янке Купале і Якубу Коласу.

Бібліятэчны ўрок “Беларускае пісьменства: ад Скарыны да сучаснасці” быў падрыхтаваны для вучняў 4-х классаў ДУА “СШ № 1 г. Ліды”. Дзеці даведаліся пра багатую гістарычную спадчыну нашай краіны. Іх пазнаёмілі з іменамі людзей, якія ўнеслі вялікі ўклад у развіццё беларускага слова, друку і пісьменства. Францыск Скарына і Мікола Гусоўскі, Еўфрасіння Полацкая і Кірыла Тураўскі, Сімяон Полацкі і Сымон Будны, Янка Купала і Якуб Колас і многія іншыя выдатныя асобы… У канцы мерапрыемства рабятам пажадалі імкнуцца жыць так, каб імі таксама ганарылася краіна.


Вучні ДУА “СШ № 1 г. Ліды”

Незвычайны літаратурны рэбус “Творцы кніжнага слова” наведалі навучэнцы 6-га класа ДУА “Першамайская сярэдняя школа”, з дапамогай якога ўспомнілі родную мову, імёны і творы пісьменнікаў, якія пакінулі пасля сябе літаратурную спадчыну, даведаліся аб першых асветніках Беларусі і паглядзелі відэа-ролік пра развіццё беларускага пісьменства і друку.


Вучні ДУА “Першамайская сярэдняя школа”

Обсуждение закрыто.