Вы просматриваете: Главная > Наши новости > Віртуальная вандроўка “Першая кніга беларускага першадрукара”

Віртуальная вандроўка “Першая кніга беларускага першадрукара”

Супрацоўнікі філіяла “Лідская гарадская дзіцячая бібліятэка” запрасілі выхаванцаў прышкольнага лагера ДУА “СШ № 4 г.Ліда” на віртуальную вандроўку “Першая кніга беларускага першадрукара”, якая была прызначана 505-годдзю з дня выхаду ў свет кнігі Ф.Скарына “Псалтыр”. Рабятам расказалі, што гэта першая друкаваная кніга ўсходніх славян, якая прызначалася для штодзённага чытання і выйшла ў свет 6 жніўня 1517 года. І ў наш час Псалтыр выкарыстоўваюць пры штодзённых богаслужэннях у храмах і пры хатніх малітвах. Дзецям нагадалі пра аўтара кнігі, першадрукара, вучонага, асветніка і гуманіста нашай краіны – Францыска Скарыну. А таксама рабят пазнаёмілі з гісторыяй беларускага кнігадрукавання.

Обсуждение закрыто.