Кніга чэрвеня
Казкі Ганны Скаржынскай-Савіцкай – невялічкія, просценькія па сваёй будове, лёгкія для ўспрымання.

Скаржынская-Савіцкая, Г. І. Надзейка-чарадзейка : казкі / Ганна Скаржынская-Савіцкая. – Мінск : Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2014. – 46, [1] с.
Аб кнізе
Аўтар: Ганна Скаржынская-Савіцкая
Жанр: казкі
Выдавецтва: Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Год выдання: 2014
Рэкамендацыйны ўзрост: 6+
Аб аўтары

Ганна Іосіфаўна Скаржынская-Савіцкая, дзіцячая пісьменніца, член Саюза пісьменнікаў Беларусі, нарадзілася 3 жніўня 1966 г. у вёсцы Куцы Лес Шчучынскага раёна Гродзенскай вобласці.
Друкавалася ў часопісах “Вясёлка”, “Рукзачок”, “Пралеска” і інш., у газетах “Гродзенская праўда”, “Вечерний Гродно”, “Настаўніцкая газета” і інш., у калектыўных зборніках, у альманаху. Казкі і апавяданні гучаць у перадачы “Вячэрняя казка” на беларускім рэспубліканскім радыё. Лаурэат прэміі імя А. Дубко Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта “За творчыя дасягненні ў галіне культуры і мастацтва” ў намінацыі “Пісьменнік гада-2014”. Жыве ў Гродна, працуе ў Таварыстве з абмежаванай адказнасцю “3-СБ”. Самым каштоўным у жыцці лічыць тое, што дасягнута ўласнай працай, уласнымі намаганнямі.
«Прыемна, што ў Беларусі дзяржава клапоціцца, каб выдаваліся кнігі, якія распавядаюць пра нашу краіну»
Ганна Скаржынская-Савiцкая
Аб кнізе
У кнігу “Надзейка-чарадзейка” ўвайшлі дзіцячыя казкі пазнавальнага і павучальнага характару. У іх Ручаёк, Хмара і Вецер вырашаюць, хто самы важны, адзінокі Мухамор перамагае злодзея Дракона і заводзіць сяброў сярод лясных жыхароў, Чароўная Снежная Баба дорыць дзецям падарункі не горш за Дзеда Мароза, а зайчык Падскакайчык і лісяня Хітраня лёгка знаходзяць агульную мову.
Вы пазнаёміцеся з казкамі:
«ЯК ВЕСЯЛІНКА ПЕРАХІТРЫЛА ХІТРЫНКУ»

«САРОКА-ВЫРАТАВАЛЬНІЦА»

«ЯК ЗВОНЧЫК ШУКАЎ УТУЛЬНУЮ ХАТКУ»

«НАДЗЕЙКА-ЧАРАДЗЕЙКА»
Жыла на свеце прыгожая, аптымістычная, ініцыятыўная і разважлівая Надзейка-чарадзейка. Дзецям, якія марылі пра што-небудзь добрае, яна дапамагала. І адбываліся цуды.

А якія цуды адбываліся, вы даведаецеся прачытаўшы кнігу Ганны Скаржынскай-Савіцкай «Надзейка-чарадзейка»