Вы просматриваете: Главная > Проект "Книга месяца", Обзоры детских книг > Кніга кастрычніка

Кніга кастрычніка

Знаёмства з новымі дзіцячымі літаратурнымі творамі — адкрыццё для чытача і цікавы сумесны занятак для ўсёй сям’і. Вядома, што ад першых гадоў жыцця ў многім залежыць, якім вырасце дзіця, як складзецца яго лёс. І важная роля ў працэсе фарміравання будучай асобы належыць літаратуры, кнізе.

Кніга «Камп’ютарныя коткі» знаёміць з навакольным светам, выхоўвае любоў да роднага слова, прыроды, працы, да ўсяго ўзвышанага і прыгожага, а таксама дапамагае дзецям не згубіцца ў розных жыццёвых сітуацыях: дае ўрок стасункаў з бацькамі і равеснікамі.

Прохар, М. П. Камп’ютарныя коткі : казкі / Маргарыта Прохар ; [мастак А. А. Станкевіч]. – Мінск : Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2021. – 30 [1] с., – (Беларускія пісьменнікі – дзецям).

Аб кнізе

Аўтар: Маргарыта Прохар

Мастак: А .Станкевіч

Жанр: казка

Выдавецтва: Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі

Год выдання: 2021

Серыя: Беларускія пісьменнікі – дзецям

Рэкамендацыйны ўзрост: 6+

Аб аўтары

Маргарыта Прохар – празаік, радыёжурналіст, літаратуразнаўца, аўтар літаратурных праграм Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё. Яна вядзе праграму “Радыёсерыял”, што выходзіць па буднях, а па выхадных, як працяг, праграму “Анталогія”, якая дапаўняе яшчэ адну – “Літаратурны калейдаскоп”. “Літаратурны калейдаскоп” асвячае падзеі літаратурнага жыцця нашай краіны. Самыя лепшыя артысты Беларусі, у іх ліку Марыя Захарэвіч, Віктар Манаеў, чытаюць невялікія апавяданні, як вядомых, так і маладых аўтараў. Але Маргарыта Прохар яшчэ пісьменнік і лаўрэат прэміі часопіса «Вясёлка» .

Даведацца больш аб Маргарыце Прохар

Аб кнізе

Каты і коткі — гэтыя ці не самыя папулярныя хвастатыя персанажы дзіцячых кніг, якія і без таго здольны выклікаць замілаванне і захапленне чытача, — пад вокладкай кнігі не звычайныя, а дасведчаныя ў камп’ютарнай справе! Котка Муся, кот Тодар і іх сябры жывуць у сучасным свеце. Ім бывае сумна ў адзіноце, асабліва калі іх гаспадары хлопчык Віця і яго сяброўка Аленка некуды сыходзяць, бо коткі хатнія, рэдка бываюць на вуліцы… Таму яны навучыліся карыстацца камп’ютарамі сваіх гаспадароў і нават стварылі ўласную інтэрнэт-сетку «Катавічок», каб было зручней стасавацца адно з адным.

Напоўнены дабрынёй казачны свет, створаны Маргарытай Прохар, настолькі прывабны і захапляльны, што не хочацца перагортваць апошнюю старонку кнігі — чакаеш працяг прыгодніцкіх гісторый.

Обсуждение закрыто.