Вы просматриваете: Главная > Наши новости > ЛІТАРАТУРНЫ ПАРТРЭТ “КАЗКІ АСТРАНАЎТА”

ЛІТАРАТУРНЫ ПАРТРЭТ “КАЗКІ АСТРАНАЎТА”

11 мая выхаванцы ДУА “Яслі-сад № 4 г. Ліда” пабывалі ў філіяле “Лідская гарадская дзіцячая бібліятэка” на літаратурным партрэце “Казкі астранаўта”, які прысвечаны 75-годдзю з дня нараджэння вядомай беларускай пісьменніцы Раісы Баравіковай.
Кніга казак “Казкі астранаўта”, напісана ад імя астранаўта-беларуса. Дзівосны, заманлівы свет далёкіх планет адкрыецца чытачу і захапляе незвычайнымі прыгодамі герояў кніг, цікавымі звесткамі пра асобныя зоркі і нават цэлыя сузор’і. Прыгодніцкія казкі прызначаны для дзяцей школьнага ўзросту, але таксама спадабаліся і нашым маленькім гасцям. Асабліва казка “Змеегалоўнік Руйша” пра незвычайныя шары на маленечкай планеце, на якую прыляцеў экіпаж касманаўтаў. Рабяты адправіліся ў касмічнае падарожжа, пазнаёміліся з рознымі планетамі і згулялі ў рухомую гульню “Касмічныя шары”.

Обсуждение закрыто.