Вы просматриваете: Главная > Проект "Книга месяца", Наши новости, Обзоры детских книг > Кніга лютага

Кніга лютага

Аўласенка, Г. П. Як зубраня “Зубраня” наведала : [казачная аповесць] / Генадзь Аўласенка ; [мастак В. Шпак]. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2019. – 132, [1] с.

Аб кнізе

Аўтар: Генадзь Аўласенка

Жанр: казачная аповесць

Выдавецтва: Мастацкая літаратура

Год выдання: 2021

Рэкамендацыйны ўзрост: 6+

Аб аўтары

Аўласенка Генадзь Пятровiч нарадзіўся 16 жніўня 1955 года ў вёсцы Ліпавец Ушацкага раёна Віцебскай вобласці. У 1972 годзе скончыў Ушацкую сярэднюю школу. Служыў ва ўзброеных сілах. Потым скончыў біялагічны факультэт БДУ. Некаторы час жыў і працаваў у Якуціі і Забайкаллі. Больш за дваццаць гадоў працаваў настаўнікам Вайнілаўскай базавай школы Чэрвеньскага раёна, дзе выкладаў біялогію і хімію. Затым быў рэдактарам аддзела падлеткавай творчасці часопіса «Маладосць». Сябра Саюза пісьменнікаў Беларусі з 1999 года. З 2014 года галоўны рэдактар ​​часопіса «Бярозка». Жыве ў Чэрвені (Мінская вобласць).

Шмат піша для дзяцей. Творча супрацоўнічае з дзіцячымі часопісамі: «Вясёлка», «Бярозка», «Рюкзачок». Дзіцячыя вершы, казкі і п’есы Генадзя Аўласенка неаднаразова гучалі па беларускім радыё, друкаваліся на старонках дзіцячых часопісаў «Алеся», «Родная прырода», «Леший» і інш. Казкі Генадзя Аўласенка ўвайшлі ў зборнікі казак «Волшебные бусинки» і «Башня мира», якія ў 2006-2007 г. выйшлі ў «Мастацкай літаратуры», а таксама ў казачны цыкл выдавецтва «Літаратура і Мастацтва»: «Чырвоная кніга ў казках і вершах» (2007 г.); «Лясная кніга ў творах беларускіх пісьменнікаў» (2008 г.); «Блакітная кніга ў творах беларускіх пісьменнікаў» (2009 г.).

Аб кнізе

Жыло-было ў Белавежскай пушчы зубраня Банцік. I марыла яно патрапіць у… “Зубраня”. Ну так, у самы знакаміты беларускі летнік. Але мара ягоная так і засталася б марай, калі б не дапамога лясной феі. Яна не толькі адправіла Банціка і ягонага сябра, зайчанятку Вушасціка, у “Зубраня” (у выглядзе хлапчукоў-падлеткаў, вядома ж), але і даручыла ім выявіць там сярод мноства дзяцей чатырох ваўчанят, якіх, таксама ў выглядзе падлеткаў, адправіў у “Зубраня” злы чараўнік. I, вядома ж, не проста так, а з нейкім нядобрым заданнем.

Ці ўдалося нашым сябрам выканаць даручэнне феі, і што адбылося потым, пра ўсё гэта можна даведацца, прачытаўшы казачную аповесць.

А ці ведаеце вы, што?

У 2020 годзе кніга «Як зубраня «Зубраня» наведала» выйграла ў намінацыі «Лепшы твор для дзяцей і юнацтва»

Дадзеная кніга атрымала з ілюстрацыямі Веранікі Шпак атрымала Прэмію Цёткі «За найлепшае афармленне кнігі для дзяцей і падлеткаў».     

Обсуждение закрыто.