Вы просматриваете: Главная > Наши новости > Гульня-віктарына “Чароўная скарбонка роднага слоўка”

Гульня-віктарына “Чароўная скарбонка роднага слоўка”

Да Міжнароднага дня роднай мовы філіял “Лідская гарадская дзіцячая бібліятэка” ладзіў гульню-віктарыну “Чароўная скарбонка роднага слоўка”. Удзельнікамі гульні сталі навучэнцы 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 1 г. Ліда”. Падчас мерапрыемства дзеці паслухалі верш Максіма Танка “Родная мова” і адказалі на пытанне: “А што для іх значыць родная мова?”. Паглядзеўшы відэаролікі, яны даведалі, што наша мова адна з самых багатых на зямлі, прызнана самай мілагучнай пасля італьянскай мовы і інш. Хлопчыкаў і дзяўчат чакала чароўная скарбонка з заданнямі “Ласкавыя словы”, “Беларуская загадка”, “Скарагаворцы” і рухомая гульня “Лапці”. Рабяты выдатна справіліся з усімі заданнямі і праявілі сябе добрымі знаўцамі беларускай мовы.


Обсуждение закрыто.