Вы просматриваете: Главная > Наши новости > Кніжная выстава “Крыніца культуры – пісьменства”

Кніжная выстава “Крыніца культуры – пісьменства”

У філіяле “Лідская гарадская дзіцячая бібліятэка!” на працягу Тыдня беларускага пісьменства і друку чытачы і госці бібліятэкі маглі пазнаёміцца з цікавай кніжнай выставай “Крыніца культуры – пісьменства”. На якой былі прадстаўлены кнігі пра тое, як узнікла пісьмо, якім яно было, і якія асобы зрабілі вялікі ўклад у развіццё пісьма і друку.Францыск Скарына, Ефрасіння Полацкая, Кірыла Тураўскі, Іван Фёдараў, Янка Купала і Якуб Колас, Пімен Панчанка і Максім Багдановіч – славутыя імёны нашай Беларусі. На выставе раскрылі свае старонкі кнігі аб іх жыцці і творчасці.

Обсуждение закрыто.