Вы просматриваете: Главная > Наши новости > Гадзіна-развага “Свет беларускіх кніг!”

Гадзіна-развага “Свет беларускіх кніг!”

Юных чытачоў чакалі ў філіяле “Лідская гарадская дзіцячая бібліятэка” на мерапрыемстве “Свет беларускіх кніг!”, дзе яны змаглі пазнаёміцца з пісьменнікамі, якія пісалі на беларускай мове, выкарыстоўвалі яе ў сваім жыцці, ганарыліся і паважалі беларускае слова. Каб лепш валодаць, умець размаўляць і разумець беларускую мову для дзецей былі праведзены віктарына “Беларускія перакладчыкі” і гульня “Мовазнаўцы”. Хлопчыкі і дзяўчынкі паразважалі для чаго чалавеку і дзяржаве трэба мець уласную мову, а таксама называлі іх самыя любімыя беларускія словы. Для дзецей быў арганізаваны адкрыты прагляд літаратуры “Роднае слова ў кнігах”.

Обсуждение закрыто.