Вы просматриваете: Главная > Проект "Книга месяца", Обзоры детских книг > Кніга лістапада

Кніга лістапада

Гэта Беларусь, дзетка!
(Heta Belarus Dzietka!)

Услаўленне беларускай унікальнасці

Чаракова, М. Гэта Беларусь, дзетка! : услаўленне беларускай унікальнасці / Маша Чаракова і Марта Чарнова ; [пад рэдакцыяй Эндзі Браўна, Алёны Ліс]. – Мінск : Харвест, 2017.– 93, [2].

Пра што гэтая кніга?

Жартаўлівы, але ў той жа час задуменны і адкрыты погляд на беларусаў, іх звычаі і лад мыслення.

“Гэта Беларусь, дзетка!” даследуе самыя адметныя аспекты штодзённага жыцця беларусаў, даючы вельмі абгрунтаваныя, няхай і гумарыстычныя тлумачэнні шакуючым і, здавалася б, нелагічным рэчам.

Калі такія словы, як “дача”, “лазня” і “ссабойка” кранаюць вашае сэрца і вы ведаеце 10 розных спосабаў, як растлумачыць замежніку, дзе знаходзіцца Беларусь – хутчэй за ўсё, вы беларус, і вы, напэўна, гучна рассмяецеся, калі вы пазнаеце сябе і сваіх землякоў у гэтай кнізе. Гэта дасць вам новы погляд на многія камічныя, збіваючыя з панталыку, але цалкам нармальныя бытавыя сітуацыі ў вашай любімай краіне.

Калі вы наогул не ведаеце, пра што мы гаворым, тады вам проста абавязкова трэба прачытать “Гэта Беларусь, дзетка!” і даведацца, чаму краіну часта няправільна называюць, чаму вам лепш не свістаць у хате і многае іншае!

“Гэта Беларусь, дзетка!” славіць Беларусь знутры, але вачыма замежніка, праліваючы зусім новае святло і дае зусім іншую перспектыву на дзіўную культуру края блакітных азёр. Гэта павінны прачытаць усе, хто цікавіцца Беларуссю, а таксама тыя, хто хацеў бы больш ведаць пра гэту бясконца займальную краіну. Не мае значэння, мясцовы вы ці замежнік, калі вам падабаецца досціп і гумар, гэта кніга для вас!

Аўтаркі «Гэта Беларусь, дзетка!”

Хто такая Марыя Чаракова?
Марыя — пісьменніца, адна з аўтарак праекта «Гэта Беларусь, дзетка!», аўтар кніг для дзяцей, якія выходзяць на беларускай і англійскай мовах. Яна грамадскі дзеяч, прадстаўнік ААН па кірунку «сацыяльнае прадпрымальніцтва».

Хто такая Марта Чарнова? Марта — дызайнер, ілюстратар. Сем гадоў пражыла ў ЗША і вярнулася ў Беларусь. Разам з сяброўкай з Галандыі Марыяй Чараковой вядзе блог «Гэта Беларусь, дзетка!».


У чацвёртым выпуску праекта «Сучасныя пісьменнікі — дзецям» можна больш падрабязна пазнаёміцца з творчасцю Марыі Чараковай.



BLOG ABOUT BELARUS

Выбітныя героі беларускай гісторыі

Францыск Скарына

http://www.etobelarusdetka.com/belhist/francisk-skaryna

Янка Купала

Марк Шагал

http://www.etobelarusdetka.com/belhist/4-mark-chagall

Больш гісторый пра выбітных герояў Беларусі можна даведацца па наступнай спасылцы:

HISTORY BLOG

Обсуждение закрыто.