Вы просматриваете: Главная > Наши новости > 21 лютага

21 лютага

Літаратурная палітра “Беларускае роднае слова, ты на крылах бусліных ляціш”

21 лютага філіял “Лідская гарадская дзіцячая бібліятэка” запрасіў навучэнцаў 3А класа ДУА “Сярэдняя школа № 8 г.Ліды” на літаратурную палітру “Беларускае роднае слова, ты на крылах бусліных ляціш”, прысвечаную Міжнароднаму дню роднай мовы. Вядучыя мерапрыемства распавялі пра паходжанне свята. Прысутныя паўдзельнічалі ў акцыі “Мае любімыя беларускія словы”, з дапамогай якіх дзеці ахарактарызавалі нашу Радзіму – Беларусь. У ходзе мерапрыемства знаўцы беларускай мовы разгадвалі загадкі, удзельнічалі ў конкурсах “Перакладчыкі”, “Будаўнікі беларускіх слоў”, “Выправі памылку”, “Знаўцы беларускага фальклор”, “Наадварот”, дзе прадэманстравалі свае веды беларускай мовы і літаратуры.

Обсуждение закрыто.