Вы просматриваете: Главная > Наши новости > 29 лістапада

29 лістапада

Фальклорнае падарожжа “Бабулін куфэрак”

29 лістапада філіял “Лідская гарадская дзіцячая бібліятэка” здзейсніў разам з навучэнцамі 4 “Б” класа ДУА “Сярэдняя школа № 8 г. Ліда” фальклорнае падарожжа “Бабулін куфэрак”. Мерапрыемства было накіравана на прапаганду і папулярызацыю беларускай мовы і культуры. Дзеці ўспаміналі беларускія стравы (як посныя так і не), прымаўкі і прыказкі пра ежу, працу і дабрасумленныя адносіны. Бібліятэкар зачытала радкі з твораў Ніла Гілевіча пра беларускія стравы і ежу. Напрыканцы фальклорнага падарожжа ўдзельнікі вадзілі карагоды і танцавалі пад народныя беларускія матывы. Мерапрыемства было цікавым, захапляльным і напоўнена пазітыўным настроем, любоўю да роднай мовы і гісторыі.

Обсуждение закрыто.