14 мая
“Чытаем разам творы пра герояў Вялікай Айчыннай вайны”
14 мая бібліятэкары філіяла “Лідская гарадская дзіцячая бібліятэка” запрасілі навучэнцаў 4 класаў ДУА “СШ № 8 г. Ліды” да ўдзелу ў акцыі “Чытаем разам творы пра герояў Вялікай Айчыннай вайны”. Навучэнцы чыталі ўрыўкі з зборніка ўспамінаў дзяцей вайны “Ніколі не забудзем”, нарыс Алеся Махнача “Дзеці крэпасці” (пра юных герояў Брэсцкай крэпасці), верш Агніі Барто “Партызанке Тане”.


