Вы просматриваете: Главная > Наши новости > 21 лютага

21 лютага

Конкурс эрудытаў беларускай мовы “Слова роднае – вечнасці след”

Эрудытаў і знатакоў беларускай мовы сабраў конкурс “Слова роднае – вечнасці след”, які ладзіў філіял “Лідская гарадская дзіцячая бібліятэка” да Міжнароднага дня роднай мовы. Удзельнікамі мерапрыемства сталі навучэнцы 4-ых класаў ДУА “СШ № 8 г. Ліды”, якія з вялікім задавальненнем удзельнічалі ў віктарыне і конкурсах, падрыхтаваных супрацоўнікамі бібліятэкі. Так, у віктарыне “Непаўторны свет фальклору” дзеці пералічвалі жанры вуснай народнай творчасці. У конкурсе “Загадкі з кошыка” адгадвалі загадкі пра мову, а таксама называлі беларускія народныя казкі, з якіх былі ўзяты прыказкі і прымаўкі. У конкурсе “Вясёлы пераклад” перакладвалі з рускай на беларускую мову словы з народнага слоўніка.

Обсуждение закрыто.