Вы просматриваете: Главная > Наши новости > 5 июня

5 июня

Лідская гарадская дзіцячая бібліятэка запрасіла ўдзельнікаў аматарскага аб’яднання “Крынічка”, дашкольнікаў ДУА “Яслі-сад № 18 г. Ліды”, на пазнавальна-этнаграфічную гадзіну “Цудоўная спадчына з бабулінага куфэрка”. Гутарка шла пра побыт беларускіх сялян, пра рэчы, якія ўпрыгожваюць беларускую хату. На мерапрыемства запрасілі супрацоўніка аддзела рамёсел і традыцыйнай культуры ДУ “Лідскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці”, які правёў для дзяцей урок саломапляцення. Падчас мерапрыемства дзеці майстравалі птушак Лідчыны і развучвалі беларускія народныя танцы.

 

Обсуждение закрыто.