Вы просматриваете: Главная > Наши новости > 20 сакавіка

20 сакавіка

З мэтай абуджэння цікавасці да гісторыі і лёсу сваіх землякоў 20 сакавіка супрацоўнікі Лідскай гарадской дзіцячай бібліятэкі запрасілі навучэнцаў 4-ых класаў ДУА “СШ № 15 г. Ліды” на гістарычны экскурс “Лідскі замак – жамчужына сярэднявечча”. Дзецям расказалі пра гісторыю стварэння Лідскага замка, пра бітвы і аблогі, якія ён вытрымаў за гісторыю свайго існавання. Падчас мерапрыемства вучні прынялі ўдзел у віктарыне “Аблогі замка на працягу 14-18 стагоддзяў”. Гісторыя Лідскага замка – гэта вельмі цікавыя старонкі, вартыя таго, каб аб іх распавесці маладому пакаленню.

 

Обсуждение закрыто.