Вы просматриваете: Главная > Наши новости > 21 лютага

21 лютага

21 лютага Лідская гарадская дзіцячая бібліятэка ладзіла інтэрактыўную гульню “Паразмаўляем па-беларуску!” і тэматычную выставу “Роднай мовы ты крынічка”, прымеркаваную да Міжнароднага дня роднай мовы.

Тэматычная выстава пазнаёміла чытачоў з творамі беларускіх пісьменнікаў – ад Францыска Скарыны да сучасных беларускіх пісьменнікаў: Уладзіміра Ягоўдзіка, Уладзіміра Ліпскага, Георгія Марчука, Міхася Пазнякова, Леаніда Галубовіча, а таксама з творамі паэтаў нашай малой Радзімы: Станіслава Судніка, Алеся Хітруна, Аляксандра Мацулевіча.

Згодна правілам інтэрактыўнай гульні студэнтам з Лідскага дзяржаўнага музычнага каледжа было прапанавана зрабіць пераклад пэўных слоў і словазлучэнняў з рускай мовы на беларускую. Таксама студэнтам прапанавалі выказалі ў пісьмовай форме свае пажаданні беларускай мове.

Обсуждение закрыто.