Вы просматриваете: Главная > Наши новости > 16 февраля

16 февраля

У кожнага чалавека ёсць толькі адна мова, якая завецца роднай. Менавіта на ёй ён размаўляе з роднымі, сябрамі, блізкім. І вельмі дрэнна, калі чалавек забываецца пра сваю мову, не шануе яе. Нельга забываць пра тое, што гэта мова нашых прадзедаў і дзядоў, бацькоў, мова незалежнай краіны. Бо калі знікне мова – знікне і народ. 16 лютага Лідская гарадская дзіцячая бібліятэка ладзіла падарожжа па старонках роднай мовы “Роднай мовы ты крынічка”, прымеркаванае да Міжнароднага дня роднай мовы, на якое запрасіла выхаванцаў Дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці № 1 г. Ліды.

Хлопчыкі і дзяўчынкі з цікавасцю выконвалі ўсе заданні, удельнічалі ў розных конкурсах, чыталі вершы на беларускай мове. Рабятам вельмі спадабалася меладычнае гучанне роднай мовы, яны настолькі захапіліся гульнямі, што і не заўважылі, як праляцеў час.

Мерапрыемства завяршылася праглядам мультфільма “Філіпка і Баба Яга”, дзе добрыя ўчынкі і добразычлівыя людзі перамагаюць над злом і злымі людзьмі.

Обсуждение закрыто.