Вы просматриваете: Главная > Наши новости > 27 снежня 2017 года

27 снежня 2017 года

Напярэдадні Новага года, 27 снежня Лідская ГДБ для малодшых чытачоў-дзяцей горада арганізавала свята чытацкіх задавальненняў “Новогодний праздник верных читателей”. На дадзенае мерапрыемства былі запрошаны самыя актыўныя чытачы і наведвальнікі бібліятэкі. Праграма свята была насычана разнастайнымі гульнёвымі праграмамі. Прысутныя змаглі паўдзельнічаць у конкурсе эрудытаў “Свая гульня”, які суправаджаўся электроннай прэзентацыяй з фрагментамі анімацыйных фільмаў, у аснову якіх пакладзены сюжэты з вядомых твораў сусветнай дзіцячай літаратуры. Інтэлектуальная гульня “Я шукаю навагоднюю зорку” выявіла пераможцу, які атрымаў права на бясплатны абанемент у бібліятэку. Бяспройгрышная латарэя дала права на атрыманне салодкіх прызоў. Кульмінацыйным момантам свята стала ўзнагароджанне Дзедам Марозам памятнымі прызамі і падарункамі пераможцаў па наступных намінацыях “Вялікая дружная сям’я”, “Супердзядуля”, “Супербабуля”, “Самы юны чытач”, “Юны краязнаўца”, “Суперчытач”.

Обсуждение закрыто.