Вы просматриваете: Главная > Наши новости > 23 ноября

23 ноября

2017 год у Беларусі праходзіць пад знакам 135-гадовага юбілею вялікіх песняроў беларускага народа, класікаў нацыянальнай літаратуры Янкі Купалы і Якуба Коласа.

Якуб Колас і Янка Купала – выразнікі нацыянальнай самасвядомасці, народных пачуццяў. У сваіх творах яны раскрылі нацыянальны характар, асаблівасці духоўнага складу і жыцця беларусаў, выявілі незвычайную сілу і творчую магутнасць беларускага слова. Гістарычная заслуга Янкі Купалы і Якуба Коласа заключаецца перш за ўсё ў тым, што яны стварылі сапраўдныя шэдэўры нацыянальнага мастацтва і тым самым узнялі беларускую літаратуру да ўзроўню перадавых літаратур свету.

Цікавае мерапрыемства гэтай восенню, 23 лістапада, адбылося ў дзіцячай бібліятэцы для навучэнцаў ДУА “СШ № 9 г. Ліды”. Для вучняў 8 класа ладзілася літаратурнае падарожжа “Сыны зямлі беларускай”, прысвечанае юбілею беларускіх класікаў. Удзельнікі мерапрыемства мелі магчымасць даведацца аб самых цікавых фактах з іх біяграфіі.

Обсуждение закрыто.