Вы просматриваете: Главная > Обзоры детских книг > Разгорнутыя ў дзяцінстве старонкі

Разгорнутыя ў дзяцінстве старонкі

“Мы б размаўлялі з дзецьмі па-беларуску, але як? Мову, калі і ведалі са школы, то ужо забылі”– нярэдка можна пачуць такія размовы сярод бацькоў. У сувязі з гэтым мы жадаем падзяліцца самым галоўным правілам для развіцця і падтрымання цікавасці ў дзяцей да беларускай мовы.
Чытайце кнігі! Вельмі проста і крайне дзейсна!
Якія кнігі на “мове” могуць з задавальненнем чытаць сучасныя дзеці? Мы склалі Топ-15 кніг, якія займуць годнае месца на “беларускай паліцы” вашай хатняй бібліятэкі. Дзіцячыя кнігі на беларускай мове існуюць! Не так шмат іх, здаецца. Але галоўнае не колькасць кніг на полках у дзіцячым пакоі, а сістэматычны працэс іх выкарыстання па назначэнню.

Кніга Раісы Баравіковай «Ты не слухай Мішку, коцік!» зачаруе вас и вашых дзяцей з першых старонак: гэтыя цудоўныя малюнкі немагчыма забыць! І, канешне, самыя вершы – простыя, цудоўныя, зразумелыя!  І адразу хочацца вывучыць вершык напамяць:
Спіць удзень Сава на дрэве.
Раптам крыкнула спрасонку.
Ёй прыснілася, што Певень
дорыць ёй букет рамонкаў.

У выдуманым і намаляваным свеце Надзі Букі казачна і утульна. Птушка-вока, для якой ежа дравяныя прычэпкі і якая размаўляе пузыркамі. Рыжавалосая дзяўчынка Бася з любімым лягушонкам пад мышкай. Гэта простая і добрая казка аб цудах і добрых учынках. 

Гэта маленькая калекцыя гісторый пра суп, які не хацеў быць сумным, гузік Зміцера, вожыка з вуліцы Ружовай Сыраежкі. Тэксты Гапеевай з задавальненнем чытаюць дарослыя, а дзеці з радасцю разглядаюць цудоўныя ілюстрацыі Марты Герашчанка. З падрослымі дзеткамі  можна абмяркаваць, як лепш засыпаць – з авечкамі, альбо без – і ці патрэбна зайздросціць іншым…

      Хлопчык Данік, разам з божымі кароўкамі Ірыскай і Хлебным Мякішам, выпраўляецца ў незвычайную вандроўку. Наперадзе Даніка чакаюць сустрэча з грозным чараўніком, знаёмства з прынцэсай Чысцюляй і жыхарамі Краіны Паветраных Замкаў, а таксама подзвігі, вартыя сапраўднага рыцара.

       Цікавы, захапляльны сюжэт адразу заваюе ўвагу юнага чытача – аповед у Прыгодах Бульбобаў вядзецца ад імя… сабачанят. З мяккім гумарам аўтар расказвае, як маленькія істоты адкрываюць для сябе такое вялікае і складанае жыццё.

Паэта і перакладчыка Андрэя Хадановіча пісаць для дзяцей натхніла дачка Алена. І добра, што натхніла, – кніга атрымалася вышэй усякіх пахвал! Чаму гуркі калючыя, чаму качэлі скрыпучыя, хто жыве на дне ракі, колькі канфет можа асіліць маленькая дзяўчынка і як правільна шукаць пальчаткі? Цяпер вы дакладна адкажаце на ўсе пытанні вашай крохі! 
У выданні сабраны залаты фонд вядомых і не зусім вядомых казак. Старыя добрыя творы не губляюць сваёй актуальнасці і ў сучасным свеце праз раскрыццё ідэалаў дабра і справядлівасці і нікога не пакінуць раўнадушнымі. Кніга цудоўна праілюстравана, што робіць яе чытанне больш захапляльным.

Гэта гісторыя маленькай дзяўчынкі, якая адважылася на захапляльныя прыгоды дзеля таго, каб даказаць сваім сябрам, што вырашае не сіла, а смеласць. Яна заснавана на старой беларускай казцы. Каб адрадзіць гэты фальклорны скарб і даць яму новае жыццё, аўтары перапрацавалі тэкст і дадалі ілюстрацыі, зрабіўшы казку актуальнай для пакалення сучасных дзетак. Кніга з’яўляецца часткай праекта “Гэта Беларусь, дзетка”, задача якога – папулярызацыя Беларусі і беларускай мовы.

       Сваю прозу Кацярына Мядзведзева ўпэўнена адносіць да жанру “казка”. Аднак няхай чытача не ўводзіць у зман гэтае “дзіцячае”, на першы погляд, слова. Казкі Кацярыны – не толькі і не столькі для дзяцей, колькі для ўсіх людзей, хто незалежна ад свайго ўзросту ўсё яшчэ верыць у цуды.Чараўніцтва бывае розным. Часам яго ствараюць чараўнікі, і тады здзяйсняюцца невыканальныя жаданні, расквітаюць чорныя ружы, і магічная іголка вышывае на палатне нечы лёс. Але часцей за ўсё чараўнікамі становяцца звычайныя людзі, і цуды яны робяць пры дапамозе дабрыні, святла і кахання. Цуды гэтыя простыя – але патрабуюць мудрасці і чыстага сэрца.У палацы і ў рыпучай хацінцы, у маленькім мястэчку і ў глухім лесе – дзе толькі не жывуць казкі Кацярыны Мядзведзевай. Не заўсёды яны скончваюцца шчасліва, але заўсёды праўдзіва, як і мае быць. І самае галоўнае ў іх –  невынішчальная вера аўтара ў тое, што сусветам кіруюць дабрыня і каханне. Гэтай шчырай верай пісьменніца з вялікай радасцю дзеліцца са сваімі чытачамі.

У кнігу увайшлі аднайменная аповесць і тры апавяданні. У цэнтры аповесці – пошукі дзецьмі падчас канікулаў скарбаў напалеонаўскага войска. У іх рукі трапляе старая карта-схема і тры сярэбраныя талеры, якія стануць ключом да разгадкі тайны. Паралельна з дзецьмі скарб шукае шайка дарослых. Шмат выпрабаванняў чакае юных герояў –  трох хлопчыкаў і дзвюх дзяўчынак. Але яны знойдуць скарб, і штуршком для гэтага паслужыць роднае беларускае слова.

Карыстальнікам камп’ютэраў, відаць, неаднойчы даводзілася сутыкацца з праблемамі, створанымі камп’тэрнымі вірусамі. Пра аднаго з іх – Віруса Шкодзю – і распавядаецца ў новай кнізе вядомага пісьменніка Анатоля Бутэвіча. Незвычайныя прыгоды і адмысловыя штукарствы хітрага, вераломнага – а часам наіўнага і нават… закаханага Віруса пацешаць юных чытачоў і дарослых, падаруюць радасць ад сустрэчы з кнігай.

      Кніга вядомых пісьменнікаў, лаўрэатаў Дзяржаўнай прэміі Беларусі Раісы Баравіковай і Уладзіміра Ліпскага – для дзяцей, што пачынаюць адкрываць для сябе сакрэты, прыгажосць і веліч сваёй Айчыны. Аповесць-казка “Пра Бусю, які жыве на Беларусі” не толькі пра птушку – сябра чалавека, а і пра тое, як трэба разумець і берагчы прыроду, будаваць з ёй свае адносіны. Цікавая, займальная энцыклапедыя пра буслоў, слоўнік Бусі і маляванка Бусі – усе гэтыя важныя дапаўненні да кнігі ставяць яе ў разрад калі не падручнікаў, то дапаможнікаў для ўсіх тых, хто выхоўвае нашых маленькіх нашчадкаў.

У фантастычнай аповесці расказваецца аб тым, як у неабсяжным і загадкавым Космасе жыхары планеты Цікаўных Хлопчыкаў нечакана адкрываюць новую планету Блакітная Зорка, на якой жыве дзяўчынка Галенка. Яна расказвае хлопчыкам гісторыі і казкі пра самыя цудоўныя чалавечыя якасці.

Радасна, уцешна патрапіць у дзівосны свет, створаны беларускім паэтычным словам для дзяцей. Шчасце увайсці ў цэлую краіну пад назвай “Добрыя вершы”. Добра адчуеш ты, маленькі сябра, у зваблівым, загадкавым і адначасова такім блізкім свеце жывёл – звяроў, птушак, рыбаў, кузурак ды іншых жывых істотаў, якія спакон вякоў жывуць “побач з намі на Зямлі”. У думках ты пагуляеш, пазабаўляешся з некаторымі з іх, а на іншых зірнеш хоць здалёк, здзівуешся. З нейкімі табе захочацца пасябраваць, дапамагчы ім выжыць халоднаю зімою, як, напрыклад, таму верабейку, што цілікаў у кусце пры ганку твайго дому ў вёсцы ці пад’езду ў горадзе. Увесь жывы свет Беларусі загамоніць з табою, разгорнецца перад тваімі вачыма.

Вядомы пісьменнік Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Уладзімір Ліпскі напісаў свае аповесці з вялікім клопатам пра падлеткаў, з глыбокай пашанай і жаданнем дапамагчы юным чытачам лепей спазнаць, што такое сяброўства.  Гэтыя высокія пачуцці, вучыць пісьменнік, могуць наведаць душу падрыхтаваную, напоўненую любоўю да тых, хто даў нам жыццё, асветленую вялікай пашанай да сваёй Айчыны, яе гісторыі і павагай да продкаў, якія пакінулі нам у спадчыну сваю мудрасць.

 

 

 

 

Обсуждение закрыто.