Вы просматриваете: Главная > Проект "Книга месяца", Наши новости, Обзоры детских книг > Кніга красавіка

Кніга красавіка

Конеў, Я. Ф. Прыгоды дамавічкоў : казкі / Ягор Конеў ; [мастак В. Чарняўская]. — Мінск : Звязда, 2021. — 44, [2] с.

Аб кнізе

Аўтар: Ягор Конеў

Іллюстрацыі: Вікторыя Чарняўская

Жанр: казкі

Выдавецтва: Звязда

Год выдання: 2021

Рэкамендацыйны ўзрост: 6+

Аб аўтары

Ягор Фёдаравіч Конеў – член Саюза пісьменнікаў Беларусі. Працаваў карэспандэнтам у рэдакцыях газет «Літаратура і мастацтва», «Чырвоная змена», у часопісах «Беларуская думка», «Беларусь», «Бярозка». З 1988 г. апублікаваў 10 аповесцяў і 60 апавяданняў.

Ягор Фёдаравіч – аўтар, казкі якога ўжо надзіва палюбіліся юным чытачам Беларусі. Кнігі таленавітага аўтара, заснаваныя, як правіла, на багатым, напоўненым розных таямніц, беларускім фальклоры, не залежваюцца ў кнігарнях і бібліятэках.

Пра што ж гэтая кніга, якая карыстаецца такой папулярнасцю?

Здавён так павялося, што на вёсцы ў кожнай хаце ёсць дамавік. А ў сяле Зарэчча ў дамку на ўскраіне іх аж двое – дамавічок Шушык і дамавушка Жуля. Руплівы Шушык любіць ва ўсім парадак, а гарэза Жуля любіць, каб заўсёды было весела. Але паміж сабой жывуць у згодзе і разам сочаць за тым, каб людзі ў доме не хварэлі, а свойская жывёла не зазнала гора.

Дамавічкі сумесна адважваюць ад дома і яго жыхароў усялякае ліха і злыбяду. Кожная перажытая імі прыгода знаёміць з багатым светам беларускага фальклору і з правіламі разумнага жыцця.

Кніга складаецца з чатырох казак: «Дамавічкі і Хлеўнік», «Дамавічкі і моўная неспадзяванка», «Дамавічкі і горкія лекі», «Дамавічкі і Лесавік».

Казкі, якія прыдумаў Ягор Конеў, добра падыдуць для таго, каб пазнаёміць дзяцей з беларускім фальклорам. Тэксты павучальныя. Аўтар не паглыбляецца ў дыдактыку і ставіць перад сабой у першую чаргу задачу расказаць цікавую гісторыю, прыцягнуць чытача і накіраваць пошукі цікавай інфармацыі ў бок беларускіх народных казак і легенд. У сучасных умовах такія выданні асабліва каштоўныя, паколькі ўсё менш дзяцей цікавіцца беларускай народнай культурай.

Малюнкі Вікторыі Чарняўскай, якая займалася мастацкім афармленнем кнігі, хоць і сапраўды здаюцца занадта рэалістычнымі (асабліва калі параўноўваць з іншымі выданнямі для дзяцей малодшага і  сярэдняга школьнага ўзростаў), тым не менш, змогуць парадаваць чытачоў сваёй дэталізаванасцю. Падобны прыём выкарыстоўвалі стваральнікі мультфільма «Ранг», дзе ўсе жывёлы, хоць і былі намаляваны дастаткова рэалістычна і таму трохі палохалі, аднак гіпнатызавалі: глядач не мог адарвацца ад экрана дзякуючы ўнікальнаму візуальнаму стылю твора. Вікторыі Чарняўскай у поўнай меры ўдалося ў «Прыгодах дамавічкоў» зрабіць тое ж самае. 

Обсуждение закрыто.