Кніга месяца ў дзіцячай бібліятэцы
Пярун, Г.С. Пра Васю, Косціка і іх сябра Шарыка Шарыкавіча : аповесці, казкі / Галіна Пярун ; мастак Ганна Плотнікава. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2026. – 148, [2] с.

Аўтар: Галіна Пярун
Мастак: Ганна Плотнікава
Жанр: аповесці, казкі
Выдавецтва: Мастацкая літаратура
Год выдання: 2026
Рэкамендацыйны ўзрост: 6+
Пярун Галіна Сяргееўна – беларуская пісьменніца, празаік і член Саюза пісьменнікаў Беларусі.
Нарадзілася ў горадзе Заслаўі, Мінскай вобласці. Дзіцячыя гады прайшлі ў вёсцы Жураўка Бярэзінскага раёна. Цяпер жыве ў Магілёве.
Свой першы верш напісала ў першым класе, а ў адзінаццаць гадоў цэлую фантастычную аповесць пра марсіяніна.

Галіна Пярун усе раманы пісала ў галаве, а не на паперы, але з нараджэннем трэцяга дзіцяці нешта адбылося ў душы і па начах зноў загрукалі пальцы па клавіятуры. Так, у 2013 годзе выйша ў першы раман “Прости”, які стаў фіналістам на Міжнародным Германскім літаратурным конкурсе “Лепшая кніга года”. Будучы медыкам па адукацыі, Галіна Сяргееўна, вырашыла набыць яшчэ адну прафесію і паступіла ў педагагічны ўніверсітэт на дашкольны факультэт, абараніла дыплом на выдатна і з тых часоў захапілася дзіцячай літаратурай.
Аб кнізе
Калі вы любіце прыгоды і яшчэ не ведаеце, чым заняцца ў вольны час, гэтая кніга для вас!
Сябры Вася і Косцік раскажуць вам, як рабіць прывідаў, палохаць мінакоў, шукаць плывучы востраў, даваць прозвішча дварняку і не сумаваць!
Неверагодны Усімдапамагайкін падкажа, як знайсці выйсце са складанай сітуацыі: размінуцца са злосным сабакам, патушыць вогнішча, не сустрэцца са змяёй, пазбегнуць удару токам.
Таямнічы свет казак раскрые сакрэты падводнага царства, падкажа, дзе шукаць папараць-кветку, навошта ваўку салавей, а зайцу кароткі хвост.
Дзе знайсці:
— філіял “Лідская гарадская дзіцячая бібліятэка” (вул. Я.Купалы, 1);
— філіял “Лідская гарадская бібліятэка №1” (вул. Катлярэўскага, 18);
— філіял “Лідская гарадская бібліятэка №2” (вул. Міцкевіча, 38, к.1);
— філіял “Лідская гарадская бібліятэка №3” (вул.Фамічова, 6);
— філіял “Лідская гарадская бібліятэка №4” (бульвар Князя Гедыміна, 5);
— філіял “Лідская гарадская бібліятэка №5” (вул.Прытацкага, 12);
— філіял “Лідская гарадская бібліятэка №6 імя В.Таўлая” (вул.Фурманава, 17);
— філіял “Бярозаўская гарадская бібліятэка” (г.Бярозаўка, вул.Карзюка, 15);
— філіял “Дзітвянская сельская бібліятэка”;
— філіял “Інтэграваная бібліятэка аг.Бердаўка”;
— філіял “Інтэграваная бібліятэка аг.Гуды”;
— філіял “Інтэграваная бібліятэка аг.Дворышча”;
— філіял “Інтэграваная бібліятэка аг.Крупава”;
— філіял “Інтэграваная бібліятэка аг.Тарнова”



















