Вы просматриваете: Главная > Проект "Книга месяца" > Кніга месяца ў дзіцячай бібліятэцы

Кніга месяца ў дзіцячай бібліятэцы

Клімковіч, С. Прыгоды павучка Шушы : казка / Сяргей Клімковіч ; мастак Кірыл Задворны. – Мінск : Звязда, 2025. – 118, [1] с.

Аўтар: Сяргей Клімковіч

Мастак: Кірыл Задворны

Жанр: казка

Выдавецтва: Звязда

Год выдання: 2025

Рэкамендацыйны ўзрост: 6+

Аб аўтары

Сяргей Уладзіміравіч Клімковіч – сучасны беларускі пісьменнік, ваенны журналіст і публіцыст, аўтар прыгодніцкай і дзіцяча-падлеткавай літаратуры.

1 лютага 2020 г, г.Мінск.
Дзіцячы пісьменнік Сяргей Клімковіч, фэнтэзійная літаратура, фантастыка, містыка, казкі.
Фота Аляксея Сталярова.

Нарадзіўся 28 жніўня 1972 года ў горадзе Барысаве Мінскай вобласці. Скончыў Літаратурны інстытут імя М.Горкага ў Маскве. У 1990-я гады праходзіў тэрміновую службу ў Савецкай арміі, пасля працаваў на заводзе ў Барысаве, у 1995 годдзе прыйшоў служыць ў беларускую армію па кантракце. З 2005 года працаваў спецыяльным карэспандэнтам часопіса “Армія”, а затым –  ваеннага інфармацыйнага агенцтва “Ваяр”. З’яўляецца афіцэрам запасу.

Сяргей Клімковіч пачаў пісаць яшчэ ў школьныя гады, а першая яго аповесць “Шлях да святла” (“Путь к свету”) выйшла ў 1997 годзе.

Аўтар выдаў больш за 40 кніг у самых розных жанрах.

Шырока вядомы сваімі прыгодніцкімі аповесцямі, дэтэктывамі і фантастыкай для школьнікаў (напрыклад, “Скарбы першадрукара”, “Уладар цацак”, “Няўлоўны лузер”, “Шэсць загадкавых стрэлак”).

Сяргей Уладзіміравіч Клімковіч – член Саюза пісьменнікаў Беларусі і Саюза пісьменнікаў Расіі, Беларускага саюза журналістаў. Жыве і працуе ў Мінску.

Аб кнізе

Маленькі павучок Шуша – галоўны герой гэтай цудоўнай казкі. Здарылася так, што павучок апынуўся без даху над галавой, аднак восеньскі лісцік прынёс яго праз акенца ў дом дзеда Трафіма.

Павучок знайшоў там для сябе вельмі зручную хатку – гадзіннік з зязюляй, што вісеў на сцяне, а таксама добрых сяброў – мышку Машу, прусачка Гошу, муху Жужу, моль Піпу і яшчэ аднаго таямнічага сябручка…

Казка расказвае пра сяброўства, узаемадапамогу і вясёлыя прыгоды маленькіх сяброў.

Дзе знайсці:

— філіял “Лідская гарадская дзіцячая бібліятэка” (вул. Я.Купалы, 1);

— філіял “Лідская гарадская бібліятэка №1” (вул. Катлярэўскага, 18);

— філіял “Лідская гарадская бібліятэка №2” (вул. Міцкевіча, 38, к.1);

— філіял “Лідская гарадская бібліятэка №3” (вул.Фамічова, 6);

— філіял “Лідская гарадская бібліятэка №4” (бульвар Князя Гедыміна, 5);

— філіял “Лідская гарадская бібліятэка №5” (вул.Прытацкага, 12);

— філіял “Лідская гарадская бібліятэка №6 імя В.Таўлая” (вул.Фурманава, 17);

— філіял “Бярозаўская гарадская бібліятэка” (г.Бярозаўка, вул.Карзюка, 15);

— філіял “Інтэграваная бібліятэка аг.Крупава”;

— філіял “Інтэграваная бібліятэка аг.Тарнова”.

Обсуждение закрыто.