Кніга месяца ў дзіцячай бібліятэцы
Аўласенка, Г.П. Як Янка пана пакараць змог : тапанімічныя казкі / Генадзь Аўласенка ; мастак Кацярына Казлоўская. – Мінск : Звязда, 2026. – 116, [3] c.

Аўтар: Генадзь Аўласенка
Жанр: тапанімічныя казкі
Выдавецтва: Звязда
Год выдання: 2026
Рэкамендацыйны ўзрост: 12+
Аб аўтары
Аўласенка Генадзь Пятровiч – беларускі пісьменнік, паэт, драматург.
Нарадзіўся 16 жніўня 1955 года ў вёсцы Ліпавец Ушацкага раёна Віцебскай вобласці. У 1972 годзе скончыў Ушацкую сярэднюю школу. Служыў ва ўзброеных сілах. Потым скончыў біялагічны факультэт БДУ. Некаторы час жыў і працаваў у Якуціі і Забайкаллі. Больш за дваццаць гадоў працаваў настаўнікам Вайнілаўскай базавай школы Чэрвеньскага раёна, дзе выкладаў біялогію і хімію. Затым быў рэдактарам аддзела падлеткавай творчасці часопіса “Маладосць”, пасля галоўным рэдактарам часопіса “Бярозка”. Жыве ў Чэрвені (Мінская вобласць). Працуе настаўнікам біялогіі і хіміі. Жанаты, мае двух дзяцей.

Літаратурнай дзейнасці Генадзя Пятровіча амаль ужо 40 гадоў. Пачынаў ён з паэзіі, пісаў вершы, якія друкаваліся ў рэспубліканскай перыёдыцы. Потым звярнуўся да драматургіі. П’есы Генадзя Аўласенкі станавіліся лаўрэатамі трох першых рэспубліканскіх конкурсаў беларускай драматургіі, гучалі па беларускім радыё, друкаваліся ў рэспубліканскіх часопісах і калектыўных зборніках. У Саюз пісьменнікаў Беларусі быў прыняты менавіта як драматург.
Прозу пачаў пісаць значна пазней. Спачатку гэта быў цыкл невялікіх беларускамоўных апавяданняў пад агульнай назвай: “На грани реального и фантастического”. Шмат піша для дзяцей. Творча супрацоўнічае з дзіцячымі часопісамі: “Вясёлка”, “Бярозка”, “Рюкзачок”. Казкі Генадзя Аўласенка ўвайшлі ў зборнікі казак “Волшебные бусинки” і “Башня мира”, якія выйшлі ў “Мастацкай літаратуры”, а таксама ў казачны цыкл выдавецтва “Літаратура і Мастацтва”.
Генадзь Аўласенка з’яўляецца ўладальнікам Нацыянальнай літаратурнай прэміі ў намінацыі “Лепшы твор для дзяцей і падлеткаў” – кніга “Як Вадзянік з людзей жартаваць спрабаваў”.
Аб кнізе
Кніга змяшчае тапанімічныя казкі, у якіх аўтар тлумачыць чытачам, з чым можа быць звязана паходжанне назвы таго ці іншага населенага пункта Беларусі. Юныя чытачы, знаёмяцца з таямніцамі назваў вёсак Збірагі і Куцяняты, Ржаўка, Кукава і іншых.
Аўтар кнігі шчыра спадзяецца, што прачытанныя казкі, выклікуць у чытачоў цікавасць да гісторыі роднага краю.
Дзе знайсці:
— філіял “Лідская гарадская дзіцячая бібліятэка” (вул. Я.Купалы, 1);
— філіял “Лідская гарадская бібліятэка №5” (вул.Прытацкага, 12);
— філіял “Лідская гарадская бібліятэка №6 імя В.Таўлая” (вул.Фурманава, 17);
— філіял “Інтэграваная бібліятэка аг.Тарнова”;
— філіял “Інтэграваная бібліятэка в.Мінойты”.



















