Вы просматриваете: Главная > Проект "Книга месяца", Наши новости, Обзоры детских книг > Кніга снежня

Кніга снежня

Дзіцячая бібліятэка запрашае пазнаёміцца з кнігай, якая вучыць дабрыні і шчырасці, любові да Радзімы і адказнасці за ўсё жывое на зямлі.

Мазго, У. М. Казкі ката-марахода : вершы / Уладзімір Мазго ; [мастак В. Жук]. – Мінск : Беларусь, 2022. – 43, [3] с.

Аб кнізе

Аўтар: Уладзімір Мазго

Мастак: Віялета Жук

Жанр: вершы

Выдавецтва: Беларусь

Год выдання: 2022

Рэкамендацыйны ўзрост: 0+

Аб аўтары

Уладзімір Мазго – паэт, дзіцячы пісьменнік, празаік, публіцыст, лаўрэат некалькіх літаратурных прэмій. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі.

Нарадзіўся 5 сакавіка 1959 г. у гарадскім пасёлку Зэльва Гродзенскай вобласці. Закончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Служыў у Савецкай Арміі. Працаваў у рэдакцыях газет і на тэлебачанні, загадчыкам рэдакцыі ў выдавецтве “Юнацтва”, вядучым рэдактарам у “Мастацкай літаратуры”. Працаваў намеснікам галоўнага рэдактара часопіса “Вясёлка”, з 2010 года намеснік галоўнага рэдактара часопіса “Полымя”. Уладзімір Мазго –  старшыня секцыі дзіцячай літаратуры Саюза пісьменнікаў Беларусі. Ганаровы грамадзянін Зэльвенскага раёна. На вершы паэта напісана шмат песень. Асобныя творы перакладзены на іншыя мовы, уключаны ў падручнікі, анталогіі, хрэстаматыі. Усе творы Уладзіміра Мазго вызначаюцца сардэчнасцю, лірычнасцю, шчырасцю, яны асветлены пачуццём любові аўтара да дзіцячага свету.

Аб чым кніга?

Калі вы яшчэ не чулі пра неверагодныя прыгоды ката-марахода, хутчэй бярыцеся за гэтую кнігу, бо вас чакаюць розныя дзівосы: і кругасветнае падарожжа з галоўным героем, і перамога над марскімі піратамі, і танцы ў Антарктыдзе з вясёлымі пінгвінамі, і сяброўства з кітом-веліканам, і безліч іншых цудаў…

Няўрымслівы і вынаходлівы галоўны герой знаходзіць вый­сце з любога становішча, падобны на барона Мюнхаўзена, Ката ў ботах. Юным чытачам на яго трэба раўняцца. Паўсюль выходзіць сухім з вады, вынырнуў нават з Бермудскага трохвугольніка. А на Дняпры, дзе весновая паводка разбурыла плаціну, дапамагае бабровай талацэ яе абнавіць. На Палессі разам з жабкамі будуе аквапарк і ратуе ад гібелі Бусліка, які працаваў пад’ёмным кранам і знянацку трапіў у басейн.

Для дзяцей гэта кніга – сапраўднае шчасце, напоўненае морам прыгод.

Обсуждение закрыто.