Вы просматриваете: Главная > Наши новости > Літаратурнае знаёмства “Сцяжынамі знакамітага песняра”

Літаратурнае знаёмства “Сцяжынамі знакамітага песняра”

Літаратурнае знаёмства “Сцяжынамі знакамітага песняра”, прысвечанае паэту і пісьменніку зямлі беларускай – Янке Купале, прайшло ў філіяле “Лідская гарадская дзіцячая бібліятэка” для выхаванцаў прышкольнага лагера ДУА “СШ № 8 г. Ліда”. Рабят чакала цікавае знаёмства з біяграфіяй пісьменніка, расповяд аб яго творчасці, якая цалкам прасякнута любоўю да Радзімы, да прыроды і да свайго народа. Былі прачытаны вершы паэта, і дзеці паспрабавалі выказаць сваё думкі ад пачутых твораў.

Обсуждение закрыто.