6 снежня
Гучныя чытанні “Ліда чытае дзецям”
6 снежня філіял “Лідская гарадская дзіцячая бібліятэка” запрасіў навучэнцаў 3-4 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 15 г.Ліда” на гучныя чытанні “Ліда чытае дзецям”. Дзяцей пазнаёмілі з творчасцю гродзенскага пісьменніка і паэта Віктара Кудлачова, які піша для дзяцей малодшага ўзросту. Яго вершы адлюстроўваюць правільную мадэль паводзін дзяцей.

