Вы просматриваете: Главная > Наши новости > Тэматычны ўрок “Падарожжа ў краіну беларускіх сімвалаў”

Тэматычны ўрок “Падарожжа ў краіну беларускіх сімвалаў”

Супрацоўнікі філіяла “Лідская гарадская дзіцячая бібліятэка” да Дня Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь правялі тэматычны ўрок “Падарожжа ў краіну беларускіх сімвалаў”. Вучням ДУА “СШ №8 г.Ліды імя В.Ф.Казакова” расказалі, што ёсць важныя сімвалы, якія аб’ядноўваюць людзей і краіну ў адно цэлае. Такімі сімваламі ў нашай краіне з’яўляюцца Дзяржаўны сцяг, Дзяржаўны герб і Дзяржаўны гімн. Рабяты даведаліся, што сімвалы краіны адлюстроўваюць яе гісторыю, традыцыі і павугу да Радзімы. Вучням нагадалі, што сімвалізуюць чырвоны і зялёны колеры, што абазначае беларускі арнамент на Дзяржаўным сцяге Рэспублікі Беларусь, расказалі пра герб і растлумачылі, што значыць кожны яго элемент. Нагадалі дзецям, як трэба сябе паводзіць, калі гучыць Дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусі. Рабяты з цікавасццю выконвалі тэматычныя заданні і пачыталі вершы пра нашы сімвалы і краіну.        

Обсуждение закрыто.